У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2017

Аб палітыцы і эканоміцы - падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля"

Аб палітыцы і эканоміцы - падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі з галоўным рэдактарам газеты

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам абмяркоўваліся праблемныя пытанні ў эканоміцы і палітыцы. Аб гэтым расказаў журналістам Іосіф Сярэдзіч па выніках праведзенай размовы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны рэдактар "Народнай волі" прасіў кіраўніка дзяржавы аб асабістай сустрэчы ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", якая прайшла ў Мінску 3 лютага. Фактычна яна сёння стала прадаўжэннем сур'ёзнай размовы, што пачалася крыху больш як тыдзень таму.

"Я застаўся задаволены вынікамі сустрэчы з Прэзідэнтам. На ёй узнімаліся пытанні не асабістага значэння, а агульнадзяржаўныя, нацыянальныя, - расказаў Іосіф Сярэдзіч. - Размова была вельмі адкрытай і шчырай. Я зразумеў, што Прэзідэнт перажывае за тое, што адбываецца ў Беларусі".

У час сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў сферы палітыкі і эканомікі, у тым ліку праблемныя пытанні, якія маюць грамадскае гучанне. Асобную ўвагу субяседнікі ўдзялілі шляхам іх вырашэння. "Не толькі я, але і чытачы газеты "Народная воля" будуць задаволены адказамі Аляксандра Рыгоравіча", - падагульніў галоўны рэдактар газеты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі