17 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні парламенцкага супрацоўніцтва з Іранам. Аб гэтым паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірана
Махамадам Джавадам Зарыфам, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Мы зацікаўлены ў пашырэнні нашага супрацоўніцтва са Сходам ісламскага савета Ірана, гэта значыць у пашырэнні супрацоўніцтва нашых парламентаў. У нас цесныя кантакты, выбудавана сістэма работы", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
У красавіку 2014 года беларускі парламент прымаў дэлегацыю парламентарыяў з Ірана. Гэты візіт, на думку старшыні Савета Рэспублікі, даў значны імпульс развіццю двухбаковых адносін. Таксама, на думку Міхаіла Мясніковіча, паміж Беларуссю і Іранам адзначаецца высокі ўзровень палітычнага дыялогу. Акрамя таго, краіны маюць намер паглыбляць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, якое ў тым ліку вызначае ўзровень палітычных і парламенцкіх кантактаў.
"Мы маем намер развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і па лініі парламента будзем усяляк садзейнічаць рэалізацыі канкрэтных эканамічных праектаў", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.