Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2014

Ізраільскі парламент ратыфікаваў пагадненне аб бязвізавым рэжыме з Беларуссю

10 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Ізраільскі парламент 9 снежня ратыфікаваў пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж Ізраілем і Беларуссю. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА на мерапрыемстве з нагоды стагоддзя Амерыканскага яўрэйскага аб'яднанага размеркавальнага камітэта (АЯАРК) Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.

Пасол удакладніў, што, нягледзячы на тое што ізраільскі парламент (кнесет) самараспусціўся ў панядзелак, 8 снежня, яго камісіі працуюць да чацвярга ўключна і 9 снежня ў другой палавіне дня на пасяджэнні адной з камісій было ратыфікавана беларуска-ізраільскае пагадненне аб бязвізавым рэжыме паездак для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. Паводле яго слоў, у нядзелю гэта пытанне будзе прадстаўлена на разгляд урада Ізраіля.

"Як толькі працэдура ратыфікацыі адбудзецца ў беларускім парламенце, мы абмяняемся адпаведнымі нотамі, і праз 90 дзён пасля гэтага беларусы і ізраільцяне - уладальнікі нацыянальных пашпартоў - змогуць ездзіць адзін да аднаго без віз", - удакладніў пасол. "Цяпер мы чакаем ратыфікацыі пагаднення з беларускага боку", - дадаў ён.

Амерыканскі яўрэйскі аб'яднаны размеркавальны камітэт ("Джойнт") - адна з найбольш значных яўрэйскіх дабрачынных арганізацый у свеце. Ён створаны ў 1914 годзе для аказання дапамогі яўрэям, якія пацярпелі ў выніку Першай сусветнай вайны. Яго прадстаўніцтвы ёсць у больш як 70 краінах свету, у тым ліку з 1995 года ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі