Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Сак 2014

Жыхары французскага Бардо ўбачаць "Лебядзінае возера" ў выкананні беларускіх артыстаў

25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Гастрольны тур па Францыі балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі 25 сакавіка пачынаецца са спектакля ў горадзе Бардо, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Тэатр будзе гастраляваць па 4 мая ў рамках Дзён беларускай культуры ў Францыі са спектаклем "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага. Гастролі арганізаваны пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі.

Як плануецца, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі выступіць у 25 буйнейшых гарадах Францыі. Французскія гледачы ўбачаць 32 паказы ў гарадах Бардо, Анжэр, Ле-Ман, Страсбург, Мантэлімар, Грэнобль, Дыжон, Мец, Безансон, Сэнт-Эцьен, Тулон, Ніца, Марсель, Тулуза, Ліён, Клермон-Феран, Арлеан, Парыж, Тур, Дамары-ле-Лі, Ам'ен, Дуэ, Руан, Ліль, Нант. 7 паказаў пройдуць на прэстыжнай пляцоўцы Парыжа - "Зале кангрэсаў". Чакаецца, што толькі ў Парыжы спектаклі наведаюць каля 25 тыс. гледачоў.

Гастрольны тур балетнай трупы будзе адной з буйнейшых падзей за ўсю гісторыю тураў балета Беларусі ў краінах Еўропы.

Дні беларускай культуры ў Францыі стартавалі 20 сакавіка ў Ліёне прэзентацыяй беларускага кінематографа, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя таго, беларускія кнігавыдаўцы ўпершыню прадставілі сваю прадукцыю на Міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Парыжы.

У французскім Брэсце на 7-8 красавіка намечаны Дні беларускага Брэста, у час якіх пакажуць мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць", а таксама выступіць беларускі творчы калектыў.

Насычанай будзе і праграма з нагоды 60-годдзя членства Беларусі ў ЮНЕСКА. 15 красавіка ў штаб-кватэры арганізацыі пры садзейнічанні Мінгарвыканкама запланаваны канцэрт заслужанага аматарскага дзіцячага калектыву Беларусі "Дударыкі", выстаўка архіўных матэрыялаў па гісторыі членства Беларусі ў ЮНЕСКА, якая адбудзецца пры садзейнічанні БЕЛТА. Акрамя таго, у штаб-кватэры ЮНЕСКА пры садзейнічанні Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі будзе арганізавана выстаўка да 200-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Гашкевіча - гэта дата ўнесена ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2014 год.

Плануецца правядзенне арт-праекта "Zabor" з паказам работ беларускіх сучасных мастакоў.

Арганізатарам Дзён з'яўляецца пасольства Беларусі ў Францыі пры падтрымцы дзяржустаноў і ўстаноў культуры Беларусі і Францыі. Плануецца, што Дні беларускай культуры наведаюць каля 120 тыс. французаў. Дні беларускай культуры ў Францыі апошні раз праводзіліся ў 2002 годзе. Фінансаванне дзён будзе ажыццёўлена на камерцыйнай аснове з прыцягненнем сродкаў спонсараў - беларускіх і французскіх кампаній, практычна без прыцягнення бюджэтнага фінансавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі