Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Май 2016

Журы конкурсу выканаўцаў на "Славянскім базары" ўзначаліць Валерый Лявонцьеў

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журы конкурсу выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску" ўзначаліць народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшынёй журы дзіцячага конкурсу стане мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін.

У конкурсе выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячым музычным конкурсе XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прымуць удзел прадстаўнікі 28 краін. Склад удзельнікаў ужо вызначаны, з канкурсантамі вядзецца работа. Аляксандр Сідарэнка адзначыў, што прайшло каля 20 адборачных тураў у розных краінах. На некаторых з іх ён прысутнічаў і можа гаварыць пра высокі ўзровень вакалістаў. Ужо цяпер праглядаюцца 5-6 прэтэндэнтаў на Гран-пры.

На юбілейным "Славянскім базары" чакаюць прадстаўнікоў як мінімум 40 дзяржаў. Да фестывалю яшчэ некалькі месяцаў, і спіс краін-удзельніц можа пашырыцца.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 12-13 і 19-20 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі