Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Май 2014

Журы "Еўрабачання" сёння ацэніць выступленне Тэа

Тэа ў Капенгагене7 мая, Капенгаген /Кар. БЕЛТА/. У Капенгагене сёння пройдуць генеральныя рэпетыцыі другога паўфіналу "Еўрабачання-2014", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вечарам адзін з прагонаў ацэніць журы краін, якія ўдзельніцаюць у гэтым шоу. Тэлегледачы змогуць аддаць свой голас за выкаўцу, які спадабаўся, у час самога паўфіналу 8 мая.

Як адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі, тэлефонныя нумары для галасавання назаве каментатар. Яны таксама будуць абазначаны эфірнай графікай у час прамой трансляцыі. Па правілах конкурсу, тэлеаўдыторыя можа галасаваць за ўсіх канкурсантаў, акрамя прадстаўніка сваёй краіны.

На сцэне "Еўрабачання" Тэа правёў ужо дзве персанальныя рэпетыцыі. Іх вынікам стала фінальная раскдроўка нумара. На здымку робіцца асаблівы акцэнт, паколькі гэта тэлевізійны конкурс, і галасуюць у асноўным менавіта тыя, хто сядзіць каля экранаў. У ходзе рэпетыцыі была праведзена настройка, праверка мікрафонаў і вушных манітораў ва ўсёй каманды, дапрацавана графіка.

Кампазіцыю "Cheesecake" Тэа выканае пад 10-м нумарам. Разам з ім выступяць бэк-вакалісты Арцём Ахпаш, Юрый Селязнёў, Дзяніс Ліс, танцоры Аляксандр Залескі і Андрэй Мартынаў. Сапернікамі Тэа стануць удзельнікі з Нарвегіі, Ізраіля, Грузіі, Аўстрыі, Літвы, Польшчы, Мальты, Македоніі, Фінляндыі, Ірландыі, Румыніі, Славеніі, Грэцыі і Швейцарыі.

Прамую трансляцыю другога паўфіналу міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне" ў 22.00 будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі