Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Aug 2015

Зацверджана праграма біятлоннай Гонкі легенд у Беларусі

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатарамі фестывалю "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір", які пройдзе 12 верасня ў абноўленым Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па зімовых відах спорту "Раўбічы", зацверджана яго праграма. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб".

Дзве захапляючыя гонкі будуць толькі часткай вялікага фестывалю, арганізаванага для аматараў спорту і адпачынку на свежым паветры. Арганізатары таксама прапануюць шырокі выбар актыўных заняткаў для наведвальнікаў самага рознага ўзросту і інтарэсаў.

Праграма фестывалю такая:

11.00 - пачатак работы гандлёвых аб'ектаў і забаўляльных зон;

11.45 - пачатак работы канцэртнай пляцоўкі;

12.00 - выступленне ролераў і скейтбардыстаў на пляцоўцы перад сцэнай. Паказальныя выступленні па Work-out;

13.00 - выступленне Івана Вабішчэвіча і арт-групы "Беларусы" на біятлонным стадыёне;

13.35 - прывітанне ўдзельнікаў і гледачоў фестывалю Дар'яй Домрачавай;

13.45 - суперспрынт, жанчыны;

14.30 - суперспрынт, мужчыны;

15.00 - аўтограф-сесія легенд біятлона ў крытым ціры;

15.00 - выступленне груп BYCITY і "Дразды";

16.30 - прадстаўленне ўдзельнікаў змешанай эстафеты;

16.45 - змешаная эстафета;

17.50 - цырымонія ўзнагароджання;

18.00 - заканчэнне фестывалю.

Спаборніцтвы пройдуць у дзвюх дысцыплінах: 1) суперспрынт (4 кругі па 850 м з 4 агнявымі рубяжамі); 2) змешаная эстафета (каманда з двух удзельнікаў, якія па чарзе змяняюць адзін аднаго, кожны ўдзельнік прабягае 4 кругі і пасля кожнай стральбы адбываецца змена этапу). Штрафны круг - 50 м.

Вядучым фестывалю будзе вядомы спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў.

Набыць білеты на фестываль можна на сайце ticketpro.by, а таксама ва ўсіх касах кампаніі Ticketpro. Кошт білетаў складае Br30-50 тыс. Дзецям да 10 гадоў уваход бясплатны. Сродкі, выручаныя ад продажу білетаў, пойдуць на будаўніцтва дзіцячага хоспіса.

Як паведамлялася, нядаўна пашырыўся склад удзельнікаў фестывалю. На гэты момант вядома, што ўдзел у ім прыме шэраг знакамітых спартсменаў, якіх змогуць убачыць беларускія аматары біятлона і госці краіны. Сярод іх Рыка Грос, Свен Фішэр, Міхаэль Грайс, Сімона Хаўсвальд (Дэнкінгер) (усе - Германія), Халвард Ханевальд, Ларс Бергер, Ліў-Грэтэ Пуарэ (Шэльбрэйд) (усе - Нарвегія), Венсан Дэфран (Францыя), Анна Карын Зідэк (Олафсан), Хелена Экхальм (Юнсан) (абедзве - Швецыя), Крыстаф Зуман (Аўстрыя), Кацярына Дафаўска (Балгарыя), Юрый Кашкароў, Ганна Багалій, Надзея Таланава (усе - Расія), Сяргей Булыгін, Аляксандр Папоў, Алена Зубрылава (усе - Беларусь). Таксама былі адпраўлены запрашэнні для ўдзелу ў гонцы іншым легендам расійскага і беларускага біятлона. Не выключана, што хто-небудзь з іх усё ж будзе гатовы наведаць Раўбічы ў якасці ўдзельніка.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Беларуская федэрацыя біятлона, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі