Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Oct 2013

Замежным журналістам не патрэбна будзе акрэдытацыя МЗС Беларусі для асвятлення чэмпіянату свету па хакею

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежным журналістам не патрэбна будзе акрэдытацыя МЗС Беларусі для асвятлення чэмпіянату свету па хакею 2014 года, які пройдзе ў Мінску. Адпаведны ўказ нумар 477 "Аб некаторых пытаннях асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакею 2014 года" падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца, што акрэдытацыя прадстаўнікоў замежных СМІ ажыццяўляецца Міжнароднай федэрацыяй хакея (ІІХФ) і ў мэтах аптымізацыі працэдуры асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакею 2014 года атрыманне акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі не патрэбна.

"Такі парадак акажа істотную дапамогу ў забеспячэнні бязвізавага рэжыму знаходжання прадстаўнікоў замежных СМІ ў Беларусі і іх плённай рабоце па асвятленню мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакею 2014 года. Акрамя таго, выкананне гэтай працэдуры пацвердзіць адкрытасць беларускай дзяржавы, прыхільнасць да норм і прынцыпаў міжнароднай практыкі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў такога рангу", - адзначылі ў прэс-службе.

Разам з тым ва ўказе прадугледжваецца, што ў выпадку распаўсюджвання ў перыяд з 25 красавіка па 31 мая 2014 года замежнымі СМІ інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, не звязаных з асвятленнем мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакею 2014 года, іх прадстаўнікам для ажыццяўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі прафесійнай дзейнасці патрабуецца атрыманне акрэдытацыі МЗС у адпаведнасці з заканадаўствам.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі