Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Крс 2014

Замежным грамадзянам ужо рэалізавана больш як 70 тыс. білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежным балельшчыкам ужо рэалізавана больш як 70 тыс. білетаў на матчы чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Аб гэтым 8 красавіка на пасяджэнні Савета бяспекі паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, білетнай праграме была ўдзелена асаблівая ўвага. Улічаны вопыт, у тым ліку негатыўны, іншых краін, якія праводзілі такія чэмпіянаты. Цэнавая палітыка сфарміравана такім чынам, што матчы змогуць наведаць людзі з розным узроўнем даходаў. Так, на матчы папярэдняга этапу цэны складаюць ад 6 да 50 еўра, на матч фінальнай стадыі - ад 25 да 400 еўра.

Па стане на 7 красавіка 2014 года, прададзена і забраніравана 354 тыс. білетаў на "Мінск-Арэну" (75 працэнтаў ад умяшчальнасці) і 142 тыс. білетаў на "Чыжоўка-Арэну" (67 працэнтаў). Замежным гасцям рэалізавана 70,5 тыс. білетаў. Асноўная доля продажаў для замежных гасцей прыпадае на Расію і Латвію. Таксама даволі вялікая цікавасць праяўлена балельшчыкамі з Фінляндыі, Швейцарыі, Германіі, Славакіі. Грамадзяне названых краін на гэты момант выкупілі больш як па 2-3 тыс. білетаў.

Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, білеты на нярэйтынгавыя матчы будуць рэалізаваны ў працоўных і студэнцкіх калектывах. "Работа арганізавана. Продаж білетаў са скідкай дзецям і моладзі практыкуецца ўсюды пры правядзенні чэмпіянатаў. Гэта існуючая практыка", - сказаў ён.

Вырашаны таксама пытанні бязвізавага ўезду гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату. Вызначаны 15 асноўных пунктаў пропуску праз граніцу. На кожным з іх уведзены зялёны канал. Пагранічныя пераходы ўкамплектаваны супрацоўнікамі, якія валодаюць замежнымі мовамі. Адпрацаваны парадак разгляду спрэчных пытанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі