Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Aug 2016

Заключэнне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту эксперты падрыхтуюць да лістапада

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключэнне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту міжнародныя эксперты падрыхтуюць да лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч.

Спецыялісты ЮНЕСКА праводзяць экспертызу беларускай традыцыі святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, які прэтэндуе на ўключэнне ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Гэты беларускі элемент нематэрыяльнай культуры знаходзіцца ў ліку прэтэндэнтаў на прадстаўніцтва ў сусветнай спадчыне. Са студзеня бягучага года да канца верасня эксперты ЮНЕСКА знаёмяцца з прадстаўленым Беларуссю файлам "Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай", каб потым вынесці сваё заключэнне на разгляд Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА. Пасяджэнне сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА) пройдзе ў Эфіопіі ў лістападзе-снежні бягучага года. Па яго выніках будзе прымацца рашэнне і па беларускай традыцыі.

Як паведамлялася, традыцыя святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 607 ад 2 жнiўня 2016 года.

Ала Сташкевіч дадала, што беларускія спецыялісты цяпер працуюць над некалькімі прапановамі для прадстаўлення элементаў спадчыны ў спісы ЮНЕСКА. У прыватнасці, рыхтуецца міжнацыянальнае дасье "Культура валынкі", у якім будзе прадстаўлена і беларуская дуда. Над мультынацыянальным дасье працуюць некалькі краін. Яно раскажа пра валынку і блізкія да яе музычныя інструменты, якія прысутнічаюць у культурах іншых еўрапейскіх краін, у тым ліку пра беларускую дуду. Дасье плануецца прадставіць на разгляд спецыялістаў ЮНЕСКА ў 2017 годзе. Яшчэ адзін файл рыхтуецца для намініравання ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы. Размова ідзе пра старадаўні абрад "Юраўскі карагод" (в.Пагост, Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі