Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Снж 2014

Заказаць і аплаціць экскурсію ў Мірскім замку можна будзе на сайце замкавага комплексу

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заказаць і аплаціць экскурсію ў Мірскім замку хутка можна будзе на сайце замкавага комплексу. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар замкавага комплексу "Мір" Вольга Папко, сёння новы сайт музея працуе ў тэставым рэжыме.

Яна дадала, што на сайце можна будзе купіць білеты ў замак, аплаціць нумар у гасцініцы. Паводле яе слоў, у Мірскі замак прыязджае многа турыстаў з Расіі, краін Балтыі, краін далёкага замежжа, таму заставацца ўбаку ад сучасных метадаў работы было нельга.

Вольга Папко расказала, што ў музеі ствараецца калекцыя габеленаў. Сёння яна складаецца з шасці габеленаў. Пяць з іх - еўрапейскія, адзін - кітайскі. Для захаванасці калекцыі неабходна стварэнне спецыяльных умоў. Паколькі ў Беларусі прафесіяналаў, якія мелі б неабходныя веды, няма, давялося звярнуцца да літоўскіх калег. Так, хімічныя і мікрабіялагічныя даследаванні старых тканін былі зроблены для габелена "Траянская вайна" ў рэстаўрацыйным цэнтры Пранаса Гудзінаса пры Літоўскім мастацкім музеі.

Самая каштоўная частка музея - калекцыя археалогіі, поўная маса якой перавышае тры тоны. Экспанаты гэтай калекцыі былі знойдзены ў час шматгадовых раскопак, аснову знаходак складаюць узоры з керамікі і шкла.

У 2013-2014 гадах па просьбе музея творчы калектыў спецыялістаў у галіне гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV-XVI стагоддзяў выканаў даследаванне роду Ільінічаў, першых гаспадароў Мірскага замка. Цяпер рыхтуецца да друку аб'ёмная манаграфія.

Прадметам гордасці музея стала выстаўка калекцыі невядомых раней партрэтаў Радзівілаў. Унікальная калекцыя партрэтаў і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая належала гаспадарам Мірскага замка ў ХІХ стагоддзі, была выяўлена ў выніку навуковых даследаванняў спецыялістамі музея "Замкавы комплекс "Мір" у Баварыі ў палацы Шылінгcфюрст яшчэ ў 2012 годзе. Пасля працяглых перагавораў частка экспанатаў прыбыла ў Беларусь. Жамчужына гэтага збору - карціна расійскага мастака Карла Брулова, якая лічылася страчанай з 1832 года. Тэрмін выстаўкі падоўжаны да лютага 2015 года. Паводле слоў Вольгі Папко, выстаўка сабрала тысячы гасцей. Штогод Мірскі замак наведваюць амаль 300 тыс. турыстаў, дадала яна.

Спецыялісты Мірскага замка займаюцца публікацыяй даследаванняў, звязаных з замкам, у свет выйшлі дзясяткі кніг, навуковых і метадычных выданняў агульным тыражом больш як 3 тыс. 700 экз. Адным з самых цікавых выданняў стала кніга Анатоля Федарука "Старажытныя сядзібы Гродзеншчыны". Яшчэ адным напрамкам у дзейнасці спецыялістаў Мірскага замка з'яўляюцца даследаванні ў галіне садова-паркавай культуры, паколькі ў планах - рэстаўрацыя італьянскага і англійскага паркаў на тэрыторыі Мірскага замка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі