29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1867 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2200. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 244 718 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 231 399 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1698 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 19 922 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 4 435 121 тэст.