19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 887 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 633. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 345 110 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 335 485 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2433 пацыенты з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 9849 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 5 676 595.