13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 837 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 694. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 372 242 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 362 806 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2671 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 7207 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 6 036 143 тэсты.