23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 6230 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1809. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 896 319 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 882 376 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6407 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 25 591 тэст. Усяго ў краіне праведзена 12 343 035 тэстаў.