16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1933 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2176. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 223 537 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 206 676 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1573 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 22 769 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 238 864 тэсты.