17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1124 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1305. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 305 270 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 296 183 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2121 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 104 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 139 195 тэстаў.