Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Dec 2015

З аншлагам у Мінску адкрылася персанальная выстава вядомага мастака Рамана Заслонава

Персанальная выстава вядомага мастака Рамана Заслонава3 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. З аншлагам у Мінску 3 снежня адкрылася персанальная выстава вядомага беларускага і французскага мастака Рамана Заслонава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такой вялікай колькасці гасцей адначасова даўно не было ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзе і прадстаўлена экспазіцыя. На прэзентацыю экспазіцыі праслаўленага земляка прыйшлі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, пасольстваў Беларусі ў Францыі і Францыі ў Беларусі, сябры аўтара выставы па Беларускім саюзе мастакоў, яго асабістыя сябры, якіх нямала ў Беларусі, і проста паклоннікі мастацтва. Афіцыйная частка была кароткай, але ёмістай.

Персанальная выстава вядомага мастака Рамана ЗаслонаваНамеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік падкрэсліў важнасць таго, што Раман Заслонаў, які паехаў з Беларусі каля 20 гадоў таму, не страчвае сувязі з радзімай. За мяжой ён прэзентуе сваю творчасць як беларускі мастак, нават нягледзячы на тое, што слава і вядомасць прыйшлі да яго менавіта ў час жыцця ў Францыі.

Персанальная выстава вядомага мастака Рамана Заслонава. На здымку: Рыгор Сітніца, мастак Раман Заслонаў, Уладзімір Пракапцоў, Васіль Чэрнік, Павел ЛатушкаНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка ў сваю чаргу высока ацаніў творчасць суайчынніка, які заваяваў сваю вядомасць дзякуючы працавітасці і таленту. "Гэта не толькі таленавіты мастак, але таксама добры, шчыры чалавек, у якога цудоўная сям'я, жонка. Ён атрымаў прызнанне ў Францыі, іншых еўрапейскіх краінах, ЗША, - адзначыў дыпламат. - Ён не забыў пра Беларусь і вярнуўся сюды з выдатнай выставай".

Персанальная выстава вядомага мастака Рамана ЗаслонаваЯк падкрэсліў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, Раман Заслонаў - гэта яркая асоба, таленавіты мастак. Ён прадаўжае лепшыя традыцыі беларускай мастацкай школы і дастойна іх прэзентуе за мяжой.

Персанальная выстава вядомага мастака Рамана ЗаслонаваРаман Заслонаў выказаў удзячнасць беларускаму пасольству ў Францыі, Нацыянальнаму мастацкаму музею за арганізацыю сваёй першай персанальнай выставы ў Мінску, на якой прадстаўлена каля 30 работ.

Выстава будзе адкрыта ў Мінску па 25 студзеня 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі