Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Стд 2014

XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 5-9 лютага

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў беларускай сталіцы 5-9 лютага. Аб гэтым паведаміў 27 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Чаргінец адзначыў, што гасцямі кніжнага форуму стануць прадстаўнікі 23 краін. Шырока будзе прадстаўлена не толькі айчыннае кнігавыданне, але і беларускія аўтары - будзе арганізаваны асобны стэнд, дзе можна будзе пазнаёміцца з іх творамі.

XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш разгорнецца ў нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". У час выстаўкі-кірмашу па традыцыі пройдуць прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі і выдаўцамі, семінары і круглыя сталы. У мінулым годзе яе цэнтральным экспанентам быў Іран, а ганаровым госцем - Расія.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, ААТ "Белкніга" і ПК ТАА "Макбел".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі