Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліс 2014

ХХ пасяджэнне Інфармсавета СНД адбудзецца ў Беларусі

26 лістапада, Ерэван /БЕЛТА - ТАСС/. ХХ пасяджэнне Інфармсавета СНД адбудзецца ў Беларусі. Такое рашэнне прынята па выніках ХІХ пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржінфармагенцтваў краін СНД, якое адбылося ў сталіцы Арменіі.

Кіраўнікі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД таксама дамовіліся аб цесным узаемадзеянні пры падрыхтоўцы да святкавання юбілею перамогі ў ВАВ.

Да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне плануецца ажыццявіць розныя сумесныя праекты - фотавыстаўкі, экспазіцыі, публікацыі, якія расказваюць аб укладзе народа кожнай з рэспублік у агульную перамогу.

"Мы, дзяржінфармагенцтвы краін СНД, абавязаны задаваць тон, першымі процістаяць імкненню прадстаўнікоў пэўных палітычных колаў перапісаць гісторыю вайны і пасляваеннага развіцця нашых народаў", - сказаў старшыня Інфармсавета СНД, генеральны дырэктар ТАСС Сяргей Міхайлаў.

"Бачыцца важным і словам, і справай падтрымліваць дзейнасць, нацэленую на кансалідацыю і дружбу народаў Садружнасці, на развіццё інтэграцыйных працэсаў у нашых дзяржавах, на падтрымку носьбітаў гістарычнай памяці і праўды, перш за ўсё, ветэранаў Вялікай Айчыннай", - адзначыў Міхайлаў. Ён нагадаў, што 2015 год аб'яўлены ў СНД Годам ветэранаў.

Інфармсавет - орган галіновага супрацоўніцтва, важны інструмент паглыблення інтэграцыйнага ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў інфармацыйнай сферы. У склад савета ўваходзяць кіраўнікі дзяржаўных службаў навін Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана.

Дзейнасць Інфармсавета нацэлена на забеспячэнне супрацоўніцтва краін СНД у інфармацыйнай сферы, стварэнне спрыяльных умоў для бесперашкоднага распаўсюджвання інфармацыі і эфектыўнага абмену вопытам прафесійнай дзейнасці, умацаванне медыяпартнёрства. У якасці адной з сваіх асноўных задач Інфармсавет СНД разглядае садзейнічанне асваенню новых медыятэхналогій.

Супрацоўніцтва членаў Інфармсавета садзейнічае стварэнню спрыяльных умоў для бесперашкоднага распаўсюджвання інфармацыі і эфектыўнага абмену вопытам, умацаванню медыяпартнёрства вядучых СМІ краін Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі