Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2017

Візіткі для фіналістаў адбору дзіцячага "Еўрабачання-2017" здымуць у гістарычных мясцінах Беларусі

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчая каманда Белтэлерадыёкампаніі 1 жніўня пачала здымкі візітак для кожнага з 10 фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У гэтым годзе галоўная тэма візітак - гэта шчырыя і непадробныя эмоцыі юных артыстаў, іх любоў і павага да беларускай культуры. Здымкі будуць праходзіць на працягу тыдня ў самых яркіх і маляўнічых культурна-гістарычных мясцінах краіны: Лошыцкім парку, Заслаўі, музейна-замкавым комплексе "Мір", музейным комплексе старадаўніх рамёстваў "Дудуткі", Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо).

"Мы прадаўжаем тэму адраджэння беларускай культуры, якую пачалі яшчэ на адборы для дарослага "Еўрабачання-2017". Паколькі няма нічога больш шчырага, добрага і сумленнага, чым дзіця, якое любіць і ведае культуру і гісторыю сваёй краіны і прадстаўляе яе іншым. Праз музыку мы нясём беларускую культуру, звязваем мінулае і будучае з сучаснасцю. Адна з фішак - выкарыстанне квадракоптара ў час здымак відэавізітак. Ён будзе ўзлятаць высока да сонца, спускацца да артыста і зноў вяртацца ў неба", - падзяліўся творчай задумай рэжысёр візітак Юрый Ярошык.

На відэа фіналісты будуць прэзентаваць сябе ў народных і сучасных касцюмах з элементамі нацыянальнага арнаменту.

Знятыя візіткі будуць адкрываць выступленне юных артыстаў у час фінальнага шоу, якое пройдзе ў форме гала-канцэрта 25 жніўня ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі