Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Снж 2014

Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь запланаваны на чэрвень 2015 года

24 снежня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь запланаваны на чэрвень 2015 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня сінодскага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сяргей Лепін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Візіт стане кульмінацыяй запланаваных мерапрыемстваў з нагоды 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пры гэтым, як растлумачыў Сяргей Лепін, дакладныя даты знаходжання патрыярха ў Беларусі пакуль не вызначаны. "Удакладняецца праграма, месцы наведвання Свяцейшым Патрыярхам. Як чакаецца, гэта праграма будзе вельмі насычанай, але аб'яўлена яна будзе пазней, паколькі цяпер узгадняецца", - праінфармаваў ён.

Як паведамлялася, раней у Беларусі быў створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у сувязі з 1000-годдзем спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Памятная дата будзе адзначацца 28 ліпеня 2015 года. Усяго ў аргкамітэт увайшлі 18 чалавек, яго ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік.

Раней такі арганізацыйны камітэт быў створаны ў Маскоўскім Патрыярхаце. Яго ўзначаліў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Ад Беларусі ў яго склад увайшлі епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, клірыкі Мінскай і Віцебскай епархій.

Акрамя таго, прэзідэнт Расіі стварыў рабочую групу па падрыхтоўцы да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, у яе рабоце прымае ўдзел архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, які з'яўляецца кіраўніком прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі