Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Oct 2012

Візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь будзе прымеркаваны да 400-годдзя з'яўлення Крупецкага абраза Божай Маці

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь, які адбудзецца 14 кастрычніка, будзе прымеркаваны да 400-годдзя з'яўлення Крупецкага абраза Божай Маці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім Экзархаце.

"Візіт адбудзецца па запрашэнню Высокапраасвяшчэннейшага  Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі", - растлумачылі ў Экзархаце.

Патрыярх Кірыл узначаліць урачыстае богаслужэнне ў Свята-Пакроўскім храме Мінска, які пабудаваны на месцы цудоўнага з'яўлення абраза Божай Маці.

У час візіту адбудзецца таксама адкрыццё помніка Свяцейшаму Патрыярху Аляксію ІІ, устаноўленага ў храме Усіх Святых у беларускай сталіцы. Акрамя таго, каля Дома міласэрнасці Патрыярх Кірыл асвяціць месца будаўніцтва эксперыментальнай школы з палепшанай планіроўкай і паглыбленай функцыянальнай структурай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі