Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Dec 2014

Вызначыліся ўладальнікі ўзнагарод чэмпіянату Беларусі па фігурным катанні 2014 года

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праведзены ў "Мінск-Арэне" чэмпіянат Беларусі па фігурным катанні гэтага года назваў імёны пераможцаў і прызёраў у мужчынскім і жаночым адзіночным катанні, сярод спартыўных пар і танцавальных дуэтаў. Пераможцы турніру ва ўсіх раздзелах атрымалі права прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы-2015, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнам краіны ў мужчынскім адзіночным катанні стаў Павел Ігнаценка. Па выніках выступленняў у кароткай і адвольнай праграмах ён набраў 167,96 бала. Другое месца заняў Антон Карпук (157,81), трэцяе - Віталь Лучанок (155,69). За ўзнагароды нацыянальнага чэмпіянату змагаліся шэсць фігурыстаў.

Жаночы турнір "адзіночак" выйграла Яніна Макеенка, якая зарабіла па выніках кароткага і адвольнага пракатаў 144,06 бала. Уладальніцай сярэбранай узнагароды стала Лізавета Аўсюкевіч (118,80), а бронзу на гэты раз заваявала чэмпіёнка Беларусі мінулага года Дар'я Батура (107,62). Сярод жанчын за перамогу спрачаліся восем спартсменак.

У спартыўных пар чарговы раз пацвердзілі свой чэмпіёнскі статус вядучыя беларускія фігурысты гэтага раздзела Марыя Палякова і Мікіта Бачкоў (144,79). У барацьбе за вышэйшую прыступку п'едэстала гонару яны канкурыравалі толькі з дуэтам Таццяна Данілава/Мікалай Камянчук. Апошнія з агульнай ацэнкай 133,88 бала засталіся другімі, але навязалі лідарам барацьбу.

Па-за канкурэнцыяй у танцах на лёдзе зноў аказаліся Вікторыя Кавалёва і Юрый Бяляеў (140,94). Следам за імі месцы на п'едэстале адпаведна занялі Хрысціна Каўнацкая/Ян Лукоўскі (106,38) і Віялета Шостак/Павел Сакалоў (69,44).

Чэмпіянат Еўропы-2015 па фігурным катанні пройдзе ў Стакгольме (Швецыя) у канцы студзеня - пачатку лютага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі