Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Sep 2013

Выстаўка "Вытокі гармоніі колеру" Ларысы Нуры-Шакінка пройдзе ў Сіднеі

выстаўка "Вытокі гармоніі колеру" Ларысы Нуры-Шакінка 9 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мастацкая выстаўка "Вытокі гармоніі колеру" французскай мастачкі беларускага паходжання Ларысы Нуры-Шакінка пройдзе 16-22 верасня ў Сіднеі (Аўстралія). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала Ларыса Нуры-Шакінка.

У галерэі Queen St Gallery будзе прадстаўлена калекцыя з 15 новых работ вядомай мастачкі.

Ларыса Нуры-Шакінка падзялілася, што верасень у яе вельмі насычаны месяц. У прыватнасці, пройдуць яшчэ дзве выстаўкі ў г.Сан-Францыска, адна з якіх пад назвай "З Парыжа з любоўю" 14-15 верасня размесціцца ў Vitkovsky Fine art Museum/Gallery. Мастачка рыхтуе для яе новую серыю, а таксама работы мінулых гадоў - усяго 43 карціны. Другая называецца "Дзень колеру і гармоніі ў дызайне" і адкрыецца 27 верасня ў Цэнтры дызайну Гратс Дэкор.

Ларыса Нуры-Шакінка - каларыст, архітэктар і мастак, родам з Беларусі, цяпер жыве і працуе ў французскай сталіцы. Яе шматгранная творчасць, у тым ліку жывапісная, пастаянна прадстаўляецца на замежных выстаўках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі