Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Nov 2013

Выстаўка фатаграфій Юозаса Будрайціса адкрылася ў Мінску

Юозас Будрайціс у Мінску 4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно член журы асноўнага конкурсу ігравога кіно “Лістапада-2013” Юозас Будрайціс прадставіў у Мінску выстаўку фатаграфій, зробленых ім на здымках фільмаў. Вернісаж адбыўся ў фае кінатэатра "Цэнтральны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На здымках, як гаворыць мэтр кіно, адлюстраваны толькі "свае" людзі - тыя, хто пакінуў глыбокі след у душы акцёра: Марына Няёлава, Вера Глаголева, Яўген Лявонаў, Алег Янкоўскі, Інакенцій Смактуноўскі. "Гэта салодкае слова свабода!", "З табой і без цябе", "Падранкі" - фатаграфіі зроблены ў час работы над фільмамі ў 1970-1990 гады. Беларускай публіцы прадстаўлены 40 здымкаў. Колькі ўсяго фатаграфій у неўміручай калекцыі, не ведае нават сам артыст, гаворыць, што не лічыў. "Я не паказваю выстаўку, я дзялюся пачуццямі. Гэтыя фатаграфіі - мае дзеці, і яны ўсе дарагія", - прызнаецца Юозас Будрайціс.

Выстаўка знаёміць і з лірычнымі замалёўкамі. Адна з іх створана пасля здымак беларускай карціны "Рудабельская рэспубліка".

Вернісаж адбыўся ў час "Лістапада-2013". Паводле слоў дырэктара форуму Анжалікі Крашэўскай, знакава, што на юбілейным ХХ фестывалі, акрамя свята кіно, ёсць магчымасць паказаць работы мастака. "Такое адчуванне, што ўсе карціны размаўляюць. Калі глядзіш на іх, хочацца маўчаць, таму што гэта перыяд гісторыі", - сказала Анжаліка Крашэўская.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве і Фінляндыі Уладзімір Дражын адзначыў, што фотавыстаўка дапаўняе Дні культуры, якія праходзяць у Беларусі і Літве.

Вернісаж наведалі таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус, першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі і іншыя госці.

Выстаўка фатаграфій Юозаса БудрайцісаЮозас Будрайціс - савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літоўскай ССР, народны артыст Літвы, кавалер ордэнаў Дружбы, Пашаны, "За заслугі" ІІІ ступені (Украіна), лаўрэат Царскасельскай мастацкай прэміі, узнагароджаны вялікім камандорскім крыжам ордэна "За заслугі перад Літвой". У 2013 годзе ўдастоены спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве". Яго фільмаграфія ўключае больш як 60 фільмаў, у тым ліку "Служылі два таварышы" (1968), "З табой і без цябе" (1973), "Падранкі" (1976), "Багач, бядняк" (1984), "Небяспечны ўзрост" (1981), "Рускі бунт" (2000), "Калекцыянер" (2001).

Фатаграфіяй Юозас Будрайціс займаецца з пачатку 1960-х. Адданасць фотамастацтву майстар захаваў і сёння. Ён да гэтага часу здымае прыроду на плёнку.

Выстаўка будзе працаваць да 17 лістапада. Праект арганізаваны сумесна з пасольствам Літвы ў Беларусі, а таксама пасольствам Беларусі ў Літве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі