Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Май 2013

Выстаўка "Дзеці вайны" пройдзе ў Мінску 18-20 мая

17 мая, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Выстаўка "Дзеці вайны", прымеркаваная да Дня Перамогі, пройдзе ў мінскім Палацы мастацтваў 18-20 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў грамадскім аб'яднанні "Беларускі Саюз блакаднікаў Ленінграда".

Матэрыялы экспазіцыі раскажуць аб дзяцінстве, апаленым вайной, аб юных партызанах, падпольшчыках, вязнях канцлагераў. Тут прадстаўлены дакументы, фатаграфіі і іншыя помнікі ваеннага часу з фондаў музея Вялікай Айчыннай вайны, а таксама фотаработы на ваенную тэматыку фатографа з Санкт-Пецярбурга, малюнкі дзяцей, карціны беларускіх мастакоў-ветэранаў.

Наведаць выстаўку можа бясплатна любы жадаючы. Прадугледжана работа экскурсаводаў-валанцёраў. На 18 мая намечана ўрачыстае адкрыццё праекта, віншаванне ветэранаў. Перад прысутнымі выступяць ансамбль "Памяць Сэрца" РДК ветэранаў, аркестр сувораўскага вучылішча.

"Аб дзецях, якія перажылі вайну, страцілі дзяцінства, мала гавораць і пішуць, але яны таксама героі. Іх працоўныя подзвігі і роспачную храбрасць, патрыятызм нельга забываць. Час, напоўнены пакутамі, голадам, смерцю блізкіх людзей, - агульная трагедыя", - адзначылі ў "Беларускім Саюзе блакаднікаў Ленінграда".

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда" сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларускі саюз мастакоў", МСКГА "Русь Маладая" і музеем Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пры садзейнічанні пасольства Расіі ў Беларусі і Мінгарвыканкама.

Выстаўка "Дзеці вайны" - не першая акцыя, прысвечаная ваеннаму дзяцінству. У студзені бягучага года ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі прайшоў вечар памяці да 70-годдзя прарыву блакады Ленінграда, адбылася прэм'ера дакументальнага фільма "Хроніка блакаднага дзяцінства".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі