13 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Персанальная выстаўка вядомага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера "Культурны плакат" 12 сакавіка адкрылася ў будапешцкай галерэі "Фораш", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Венгрыі.
Экспазіцыя арганізавана беларускай дыпламатычнай місіяй сумесна з галерэяй. На выстаўцы, у адкрыцці якой удзельнічаў і Уладзімір Цэслер, прадстаўлена 45 арыгінальных плакатаў.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Аляксандр Хайноўскі ў сваім выступленні на прэзентацыі расказаў аб творчасці беларускага мастака і падкрэсліў важнасць далейшага развіцця беларуска-венгерскіх сувязей у сферы культуры і мастацтва.
Правядзенне выстаўкі плакатаў Уладзіміра Цэслера сімвалічна - 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адкрылася яго першая персанальная выстаўка плаката.
Экспазіцыя ў Будапешце прадоўжыцца да 12 красавіка.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|