Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Jun 2014

Выстаўкі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адкрыюцца ва ўсіх дзяржмузеях краіны

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх дзяржаўных музеях Беларусі адкрыюцца выстаўкі, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтым сёння заявіў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік на прэс-канферэнцыі "Аб арганізацыі работы па ўвекавечанні памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў. Музейная спадчына", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі 154 дзяржаўныя музеі. У дні святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у кожным з гэтых музеяў адкрыюцца тэматычныя экспазіцыі, нягледзячы на тэматыку музеяў і іх накіраванасць", - сказаў намеснік міністра.

Але галоўнай падзеяй, паводле слоў Васіля Чэрніка, стане адкрыццё Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. "Усімі формамі сваёй дзейнасці гэты музей служыць адукацыйна-выхаваўчым мэтам, выконвае высокую гуманістычную місію", - падкрэсліў намеснік міністра.

Як паведамлялася раней, адкрыццё музея намечана на 2 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі