Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Снж 2014

Выбраныя фільмы "Лістапада-2014" могуць убачыць беларускія паклоннікі кіно

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраныя фільмы XXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" могуць убачыць беларускія паклоннікі кіно. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары праекта "Лістапад". Калекцыя".

Праект "Лістапад". Калекцыя" ўключае фільмы, якія выклікалі рэзананс і ўдастоены асаблівай увагі гледачоў. У кінатэатры "Перамога" можна будзе ўбачыць у тым ліку фільм - уладальнік прыза глядацкіх сімпатый "Бронза "Лістапада" "Апантанасць" і карціну закрыцця XXI ММКФ "Тры сэрцы" з Шарлотай Генсбур, К'ярай Мастраяні і Катрын Дэнёў у галоўных ролях. Абедзве работы будуць ісці на вялікім экране з 1 па 14 студзеня. "Лістапад". Калекцыя" - гэта фільмы папулярных рэжысёраў, чый арыгінальны аўтарскі стыль добра пазнаваемы, смелыя кінадэбюты адыходзячага года, самыя запатрабаваныя акцёры, самыя прыгожыя актрысы, культавыя імёны; фільмы - удзельнікі Берлінскага, Венецыянскага кінафестываляў, кінафестывалю "Сандэнс". "Такое рознае кіно!" - ад Нарвегіі да Аўстраліі, ад "чорнай" камедыі да гісторыі першага кахання.

У праекце таксама фільмы "Дурная справа няхітрая" (фільм дэманструецца да 14 снежня), "Новая сяброўка", "Мая спадарыня" (карціны можна ўбачыць з 15 па 31 снежня).

Гэта сумесны праект "АРТ Карпарэйшн", УП "Кінавідэапракат" і кінатэатра "Перамога". Плануецца, што праект "Лістапад". Калекцыя" атрымае прадаўжэнне і гледачы змогуць убачыць і іншыя фільмы кінафестывалю "Лістапад-2014".

XXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" прайшоў з 7 па 14 лістапада ў Мінску. Больш за 160 фільмаў амаль з 50 краін змаглі ўбачыць гледачы. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі