Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Ліп 2016

Восем бясплатных канцэртаў класічнай музыкі пройдуць летам у Мінску

5 ліпеня, Мінск /Надзея Буката - БЕЛТА/. Восем бясплатных канцэртаў класічнай музыкі пройдуць летам у Мінску ў час фестывалю "Класіка каля Ратушы з velcom". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры кампаніі velcom.

Кожную суботу з 9 ліпеня па 27 жніўня жыхары і госці Мінска змогуць наведаць выступленні вядучых беларускіх і замежных музычных калектываў у час фестывалю "Класіка каля Ратушы з velcom". "Класічных субот" у гэтым годзе ў два разы больш, чым у мінулым, і кожная з іх мае насычаную праграму, адзначылі ў прэс-цэнтры. Па традыцыі на першым канцэрце прагучаць творы аўстрыйскіх кампазітараў, а на закрыцці будзе выканана беларуская класіка.

9 ліпеня адбудзецца 3D-канцэрт з удзелам ансамбля салістаў "Партыта", а таксама выступленне акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, у час якога ў ліку іншых будуць выкананы шэдэўры Пятра Чайкоўскага, Іагана Штрауса, Яна Сібеліуса.

Выступленне вядомых беларускіх піяністаў і шоу-канцэрт "Музычная дуэль Павароці і Сінатры" пройдзе 16 ліпеня. Для вызначэння пераможцы будзе вымерана сіла апладысментаў з дапамогай спецыяльнага прыбора - шумамометра.

Вечар музыкі "Барока - падарожжа ў часе", у якім прымуць удзел аркестравы склад "Камерныя салісты Мінска", пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава, а таксама вядомыя музыканты з Расіі і салісты Вялікага тэатра Беларусі, адбудзецца 23 ліпеня. Музыка будзе выконвацца на аўтэнтычных інструментах.

Музыканты з розных краін сыграюць класічную і аўтэнтычную іспанскую музыку 30 ліпеня. Музычную частку будзе суправаджаць танец фламенка.

Выступленне музыкантаў-вундэркіндаў і інтэрактыўны канцэрт п'ес Міхаіла Бронера і Яфрэма Падгайца пад акампанемент дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пройдзе 6 жніўня.

Музычныя жарты і музыка савецкага кіно "Музычнай гасцёўні Таццяны Старчанка", танга квартэта V.S.O.P., класіка джаза з удзелам ансамбля "Класік-джаз-трыа" будуць выкананы 13 жніўня.

Музыку Галівуда, выкананую магілёўскім аркестрам і дырыжорам з Венесуэлы, а таксама саюз арфы, флейты і балета можна будзе ацаніць 20 жніўня.

Фестываль закрые 27 жніўня струнны квартэт з Польшчы Altra Volta і музыка Беларусі 19-20-х стагоддзяў у выкананні MuzzicDom Orchestra.

Праект "Класіка каля Ратушы з velcom" другі год рэалізуецца Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і міжнародным фондам "Ідэя" пры генеральнай падтрымцы кампаніі velcom.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі