Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Лют 2013

Вікторыя Азаранка перадала ў Музей алімпійскай славы адзін са сваіх прызоў ВТА

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка перадала ў Музей алімпійскай славы адзін са сваіх спецыяльных прызоў, атрыманых у 2012 годзе на турніры Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА), паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар НАК Беларусі Настасся Марыніна.

У 2012 годзе ўпершыню ў сваёй прафесійнай кар'еры, а таксама ўпершыню ў гісторыі айчыннага тэніса і спартыўнага руху нашай краіны першай ракеткай свету ў адзіночным разрадзе па выніках года па версіі Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі стала прадстаўніца Беларусі Вікторыя Азаранка.

У кастрычніку мінулага года ў час правядзення падагульняючага чэмпіянату ВТА ў Стамбуле (Турцыя) беларусцы быў уручаны спецыяльны прыз, які 20 лютага мама нашай спартсменкі Ала Азаранка і супрацоўнікі Беларускай тэніснай федэрацыі перадалі ў Музей алімпійскай славы ў Мінску.

Пераможны трафей зойме дастойнае месца ў экспазіцыі, якая будзе адкрыта ў новай штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі