Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Jul 2014

Вянок ад Прэзідэнта Беларусі ўскладзены да Магілы Невядомага салдата ля Крамлёўскай сцяны

2 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Вянок ад Прэзідэнта Беларусі сёння ўскладзены ў Маскве да Магілы Невядомага салдата ля Крамлёўскай сцяны. Урачыстая цырымонія была прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кветкі таксама ўскладзены да памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой", устаноўленых на Алеі гарадоў-герояў у Аляксандраўскім садзе.

У цырымоніі прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза, члены Калегіі (міністры) Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі, Уладзімір Гошын, Валерый Карашкоў, намеснікі выканаўчага сакратара СНД Анатоль Дронь і Сяргей Іваноў, намеснік генеральнага сакратара АДКБ Генадзь Нявыглас, прадстаўнікі фракцый палітычных партый КПРФ, "Адзіная Расія", "Справядлівая Расія" ў Дзярждуме РФ Генадзь Зюганаў, Дзмітрый Савельеў, Франц Клінцэвіч, Таццяна Маскалькова, лётчыкі-касманаўты Валянціна Церашкова і Пётр Клімук, прадстаўнікі беларускай дыяспары, беларускія курсанты, якія навучаюцца ў Расіі, дыпламаты.

Ваенны ўзорны аркестр Ганаровай варты Крамля выканаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Перад удзельнікамі цырымоніі ўрачыстым маршам прайшла рота Ганаровай варты 154-га асобнага каменданцкага Праабражэнскага палка.

Пасля заканчэння цырымоніі ў пасольстве Беларусі ў Расіі адбылося ўшаноўванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пасол Ігар Петрышэнка ўручыў франтавікам - удзельнікам наступальнай аперацыі "Баграціён" медалі "70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі