У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Снж 2014

Вялікую шакаладную карціну з выявай карты Беларусі прэзентавалі ў Мінску

5 снежня, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Вялікую шакаладную карціну з выявай карты Беларусі прэзентавалі 4 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На карціне захаваны маштаб, выдзелены абласныя цэнтры з выявай іх галоўных славутасцей. "Ідэя стварэння карціны прыйшла, калі выстаўка шакаладу толькі адкрывалася - у пачатку верасня. На першапачатковым этапе мы не ведалі, што будзе намалявана. Але пазней вырашылі - карціна будзе прысвечана Беларусі", - сказаў шакалацье Мікалай Папоў.

Шакалацье Мікалай Папоў (Nikolya)Памер карціны, у склад якой увайшлі белы і чорны шакалад, - 2040 мм x 1680 мм. Яе стваралі на працягу трох тыдняў. Паводле слоў шакалацье, складанасць выклікалі малюнкі выдатных мясцін, паколькі не хацелася дабаўляць шмат харчовых фарбавальнікаў. Бо паводле задумы карціна павінна была быць выканана ў спакойных тонах, каб гэта выглядала сапраўды як шакаладнае тварэнне. Таксама складаным працэсам стала выразанне літар: трэба было дасягнуць тэмпературы шакаладу, каб ён добра рэзаўся.

Выстаўка шакаладу Nikolya застанецца ў Мінску яшчэ на паўгода, на працягу якога наведвальнікі змогуць убачыць і вялікую шакаладную карціну.

"Я думаю, гэта карціна застанецца ў Беларусі. Гэта будзе своеасаблівы падарунак беларускаму народу. Магчыма таксама, што яна будзе прэзентавана ў абласных цэнтрах", - дадаў Мікалай Папоў.Шакаладная карціна з выявай карты Беларусі ў Нацыянальным гістарычным музеі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс