4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Сусветны дзень настольнага тэніса вядучыя беларускія ігракі правядуць майстар-клас у Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар федэрацыі Алена Дубкова.
Акцыя пад лозунгам "Настольны тэніс аб'ядноўвае" пройдзе 6 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па гэтым відзе спорту з 14.00 да 15.00. У майстар-класе прымуць удзел кіраўніцтва федэрацыі настольнага тэніса, ігракі нацыянальнай каманды Беларусі, якія пакажуць некаторыя элементы, каб палепшыць гульню аматараў. У прыватнасці, плануецца ўдзел першага намесніка старшыні федэрацыі, заслужанага трэнера Беларусі Аляксандра Пяткевіча, заслужанага майстра спорту Веранікі Паўловіч, старшых трэнераў нацыянальнай зборнай Таццяны Пяткевіч і Андрэя Вараб'ёва, а таксама ігракоў нацыянальнай каманды Аліны Арлоўскай, Дар'і Трыгалас, Аляксандры Прывалавай, Глеба Шамрука і Андрэя Мілаванава.
Усе жадаючыя змогуць таксама правесці матч з вядучымі майстрамі малой ракеткі. У час акцыі адбудуцца розныя конкурсы, для ўдзельнікаў арганізатары падрыхтавалі прызы.
Сусветны дзень настольнага тэніса адзначаецца па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі гэтага віду спорту (ITTF).