Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Врс 2014

Велапрабег моладзі Саюзнай дзяржавы стартуе ў Смаленску

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Велапрабег "Моладзь Расіі і Беларусі - дарога ў будучае Саюзнай дзяржавы" стартуе сёння ў Смаленску, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў скверы Памяці Герояў. Велапрабег пройдзе па тэрыторыях Смаленскай, Пскоўскай, Віцебскай і Мінскай абласцей па маршруце: Смаленск - Дзямідаў - Веліж - Усвяты - Невель - Азярышча - Гарадок - Віцебск - Орша - Глыбокае - Курган Славы. Агульная працягласць складзе больш за 800 км.

У акцыі прымуць удзел лідары маладзёжных грамадскіх арганізацый, маладыя вучоныя, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў. Усяго ў велапрабегу будуць удзельнічаць 60 чалавек з Расіі і Беларусі. Пачэснымі гасцямі афіцыйных мерапрыемстваў стануць дэпутаты Парламенцкага сходу Аляксей Казакоў ад Расіі і Мікалай Казаравец ад Беларусі.

Праграма велапрабегу ўключае наведванне мемарыяльных комплексаў, ускладанне вянкоў і кветак да абеліскаў і помнікаў воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, удзел у мітынгах, спартыўных святах, канцэртах, сустрэчы з маладзёжным актывам, школьнікамі і ветэранамі. Таксама праграмай прадугледжаны правядзенне круглага стала на тэму "Перспектывы супрацоўніцтва моладзі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы" ў Смаленску, закладка "Алеі Дружбы" ў горадзе Дзямідаў, а таксама тэлемост "Маладзёжнае міжнароднае супрацоўніцтва, праблемы і перспектывы" паміж гарадамі Віцебск і Масква і многія іншыя мерапрыемствы.

Цырымонія закрыцця велапрабегу адбудзецца 17 верасня на мемарыяльным комплексе "Курган Славы" ў Мінскай вобласці.

Арганізатарамі традыцыйнага велапрабегу "Моладзь Расіі і Беларусі - дарога ў будучае Саюзнай дзяржавы" выступаюць Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міністэрства спорту, турызму і маладзёжнай палітыкі Расіі, Міністэрства адукацыі Беларусі і адміністрацыя Смаленскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі