Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Apr 2014

Векавая гісторыя беларускага авангарда ажыла на выстаўцы ў Мінску

Праект "Сто гадоў беларускага авангарда"22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыю зараджэння сучаснага мастацтва прадставілі ў праекце "Сто гадоў беларускага авангарда". Экспазіцыя адкрылася 22 красавіка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар па рабоце з прэсай Вераніка Молакава.

Упершыню ў адной выстаўцы сабраны творы, якія ілюструюць тое, якім было айчыннае нефармальнае мастацтва мінулага стагоддзя: з 1910-х па 1990-я гады. Жывапіс, графіка, інсталяцыі, фота, арт-аб'екты - публіка можа азнаёміцца з авангарднымі аб'яднаннямі XX стагоддзя, а таксама творчасцю мастакоў-нонканфармістаў.

Праект "Сто гадоў беларускага авангарда"Спецыяльна для выстаўкі мастак Вольга Сазыкіна аднавіла інсталяцыі, якія рабіла ў 1980-я. У музеі будзе паказвацца слайд-шоу, якое дасць магчымасць убачыць адны з першых беларускіх перформансаў - "Спаленне Казіміра" і "Уваскрэсенне Казіміра" Людмілы Русавай і Ігара Кашкурэвіча ў 1980-я ў Віцебску. У фарміраванні экспазіцыі ўдзельнічалі Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальны мастацкі і прыватныя калекцыянеры.

Праект "Сто гадоў беларускага авангарда" ўваходзіць у маштабную выстаўку "Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта". Яна размешчана на некалькіх пляцоўках - НВЦ "Белэкспа", Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, а таксама на плошчы Якуба Коласа.

Праект "Сто гадоў беларускага авангарда"Выстаўка сучаснага мастацтва "Avant-gARTe. Ад квадрата да аб'екта" пройдзе ў час ЧС па хакеі і будзе суправаджацца лекцыямі мастацтвазнаўцаў і культуролагаў, семінарамі, майстар-класамі, дэманстрацыямі авангардных калекцый айчынных мадэльераў, сустрэчамі з беларускімі мастакамі.

Арганізатары выстаўкі - Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Цэнтр сучасных мастацтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі