Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Sep 2011

Вечар-рэквіем у памяць аб хакейнай камандзе "Лакаматыў" прайшоў у "Мінск-Арэне"

8 верасня 2011 г. у Беларусі прайшоў вечар-рэквіем у памяць аб хакеістах расійскай каманды "Лакаматыў", якія загінулі ў авіякатастрофе па дарозе ў Мінск на стартавы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.

У жалобнай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

На трыбунах спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна" сабралося больш як 8 тысяч гледачоў. У зале прысутнічалі родныя і сябры загінуўшых беларусаў - членаў загінуўшай каманды - абаронцы Руслана Салея, нападаючага Сяргея Астапчука і трэнера па фізпадрыхтоўцы Мікалая Крываносава.

Сродкі, атрыманыя ад продажу білетаў на адменены матч "Лакаматыў" - "Дынама-Мінск", будуць перададзены сваякам і блізкім загінуўшых хакеістаў.

У авіякатастрофе пад Яраслаўлем загінулі члены каманды  "Лакаматыва" з Расіі, Беларусі, Украіны, Славакіі, Латвіі, Чэхіі, Швеции, Германіі і Канады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі