У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Сак 2014

Васіль Шапцябой заваяваў бронзавую ўзнагароду Паралімпіяды-2014 у біятлоннай гонцы на 7,5 км сярод спартсменаў са слабым зрокам

8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Васіль Шапцябой (клас В2) заваяваў першую ўзнагароду для беларускай каманды на XI зімовых Паралімпійскіх гульнях у Сочы. Ён стаў бронзавым прызёрам у мужчынскай біятлоннай гонцы на 7,5 км сярод спартсменаў з парушэннямі зроку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На дыстанцыі з двума агнявымі рубяжамі Васіль Шапцябой дапусціў адзін промах і фінішаваў з часам 21 мін. 06,6 сек., прайграўшы пераможцу 47,8 сек. Званне чэмпіёна Паралімпіяды-2014 заваяваў прадстаўнік Украіны Віталь Лук'яненка (В3), які быў дакладным у стральбе і завяршыў спаборніцтвы з падагульняючым рэзультатам 20 мін. 18,8 сек. Сярэбраны прызёр расіянін Мікалай Палухін (В2) уступіў трыумфатару спаборніцтваў 11 сек. з адным промахам. Усяго спаборніцтвы завяршылі 17 гоншчыкаў.

Не здолела падтрымаць медальны пачын Васіля Шапцябоя Ядвіга Скарабагатая (В2), якая фінішавала сярод спартсменак з парушэннямі зроку ў жаночай біятлоннай гонцы на 6 км 6-й. Час беларускі - 22 мін. 50,9 сек. (пройгрыш пераможцы - 2 мін. 47,7 сек.; 2 промахі). Ідэальная стральба на двух агнявых рубяжах прынесла золата (рэзультат - 20 мін. 03,2 сек.) у гэтай гонцы расіянцы Міхаліне Лысовай (В2). Сярэбраная ўзнагарода дасталася яе суайчынніцы Юліі Будалеевай (В2; +28,5 сек.; 2), бронза - украінцы Аксане Шышковай (В2; +45,8 сек.; 0).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс