Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Nov 2014

Узнагароды конкурсу дакументальнага кіно нацыянальных кінашкол уручаны на "Лістападзе-2014"

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узнагароды конкурсу дакументальнага кіно нацыянальных кінашкол уручаны на Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад-2014", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прыз "За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно" атрымала карціна "Быць мной, быць табой" (ZELIG, Школа дакументальнага кіно, тэлебачання і новых медыя, Італія) рэжысёра Аляксандры Каўфман.

Дыплом "За неардынарнае апавядальнае і візуальнае рашэнне" прысуджаны Нацыянальнай кінашколе Даніі. Дыплом ад Гільдыі неігравога кіно Расіі "За ўдумлівы добрасардэчны партрэт, поўны горычы і гуманізму" ўручаны аўтару фільма "Ад панядзелка да панядзелка" Вахтангу Джаджанідзэ (Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт кіно і тэатра імя Шата Руставелі, Грузія).

Конкурсная праграма "Лістапада-2014" уключае шэсць пазіцый. Гэта асноўны конкурс ігравога кіно, конкурс ігравога кіно "Маладосць на маршы", асноўны конкурс дакументальнага кіно, конкурс маладога дакументальнага кіно - конкурс нацыянальных кінашкол, конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік" і нацыянальны конкурс.

XXI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіць з 7 па 14 лістапада. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі