Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Ліп 2013

Ушанаванне беларускіх саіскальнікаў прэміі Саюзнай дзяржавы за 2013-2014 гады пройдзе ў Мінску

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускіх намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2013-2014 гады будуць ушаноўваць у Мінску 2 жніўня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ад Беларусі прэтэндэнтамі на ганаровую ўзнагароду выступаюць народны артыст Беларусі мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі, а таксама народныя мастакі Беларусі Гаўрыіл Вашчанка і Іван Міско.

Да ўрачыстай цырымоніі прымяркуюць прэс-канферэнцыю з удзелам першага намесніка міністра культуры Беларусі Уладзіміра Карачэўскага, намесніка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Івана Бамбізы, начальніка ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Алены Сівалобавай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны, мастацкага кіраўніка Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандра Яфрэмава, а таксама намінантаў на прэмію.

Раней у Маскве прайшло ўшанаванне расійскіх саіскальнікаў. Суседняя краіна вылучыла на прэмію дзевяць кандыдатаў: народных артыстаў СССР Уладзіміра Зельдзіна і Юрыя Башмета, кампазітараў Уладзіміра Бяляева і Сяргея Цярханава, паэтаў Уладзіслава Арцёмава і Мікалая Траццякова, пісьменніка Барыса Косціна, гісторыка архітэктуры Інесу Слюнькову, а таксама калектыў мастакоў ААТ "Паўлавапасадская хустачная мануфактура".

Тры прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца раз у два гады па рашэнню Вышэйшаша дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Асноўны крытэрый адбору саіскальнікаў - значнасць укладу мастацкіх твораў ва ўмацаванне адносін брацтва, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Грашовы эквівалент кожнай прэміі роўны 1250-кратнаму мінімальнаму памеру аплаты працы ў Расіі.

Упершыню прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджана ў 2002 годзе. Тады яе ўладальнікамі сталі расійскі акцёр Аляксей Пятрэнка, беларускі драматург Аляксей Дудараў і народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Пазней лаўрэатамі гэтай узнагароды станавіліся мастакі Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі і Валянцін Сідараў, акцёры Аляксандр Калягін і Расціслаў Янкоўскі, кампазітар Аляксандра Пахмутава, дырыжор Міхаіл Фінберг і іншыя вядомыя майстры культуры Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі