Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Стд 2014

Усе рэстараны і кафэ Мінска ў час ЧС-2014 па хакеі будуць прапаноўваць стравы беларускай кухні

28 студзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Усе рэстараны і кафэ Мінска ў час чэмпіянату свету па хакеі будуць прапаноўваць стравы беларускай кухні. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У меню кожнага аб'екта агульнадаступнай сеткі грамадскага харчавання горада будзе размешчана старонка беларускай кухні, на якой прадстаўлены дзесяць страў нацыянальнай кухні, якія хацелася б прапанаваць замежным гасцям, - адзначыла Ніна Емяльянава. - Спрадвечныя беларускія стравы не так добра вядомыя ў свеце, як хацелася б. Нашы аб'екты грамадскага харчавання імкнуцца выправіць сітуацыю".

Сярод іншых аспектаў падрыхтоўкі да маючага адбыцца сусветнага першынства Ніна Емяльянавага назвала падключэнне аб'ектаў грамадскага харчавання да бесправадной сеткі Інтэрнэт. Цяпер у сталіцы 64 працэнты такіх аб'ектаў прапануюць гэту паслугу. "Гэта набліжае нас да еўрапейскага ўзроўню абслугоўвання", - падкрэсліла Ніна Емяльянава.

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг, плануецца падпісанне пагаднення паміж кіраўнікамі аб'ектаў грамадскага харчавання і Мінгарвыканкама аб недапушчэнні росту цэн у сетцы прадпрыемстваў грамадскага харчавання на перыяд правядзення чэмпіянату.

Усяго ў Мінску функцыянуюць больш як 2 тыс. аб'ектаў грамадскага харчавання (рэстараны, кафэ, бары, сталовыя). У тым ліку ў час чэмпіянату свету па хакеі будуць задзейнічаны амаль 1,5 тыс. аб'ектаў агульнадаступнай сеткі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі