Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Oct 2013

Усе кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі ўдзел у саміце СНД у Мінску

14 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Усе кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое пройдзе ў Мінску ў канцы кастрычніка. Аб гэтым паведаміў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення саміту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што 24-25 кастрычніка ў беларускай сталіцы пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта асноўныя мерапрыемствы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што праграма правядзення мерапрыемстваў сфарміравана, і папрасіў яе аператыўна накіраваць пасля зацвярджэння калегам у краіны Садружнасці, а таксама ў Выканаўчы камітэт СНД.

Як паведамлялася раней, месцам правядзення саміту стане Палац Незалежнасці. Паводле слоў Прэзідэнта, гэты выбар абумоўлены магчымасцю забяспечыць максімальна зручныя і камфортныя ўмовы для работы гасцям саміту. Цяпер на будаўнічай пляцоўцы Палаца Незалежнасці ідзе завяршальны этап. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, якая канкрэтна сітуацыя на гэтым аб'екце. "Усё трэба зрабіць для таго, каб нашы госці адчувалі сябе камфортна", - сказаў ён.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на тое, што ўсе арганізацыйныя пытанні правядзення пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД патрабуюць самага пільнага кантролю. Паводле яго слоў, важна пытанне рассялення кіраўнікоў і членаў дэлегацый, прадстаўнікоў СМІ і экіпажаў самалётаў. "Дробязей тут быць не павінна. Усё павінна быць на самым высокім узроўні, каб людзі, пакідаючы нашу сталіцу, былі ў добрым настроі і павезлі з сабой самыя добрыя ўражанні аб нашай сталіцы, аб нашым народзе. Трэба прадумаць усё", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб тым, як ідзе работа па ўсіх напрамках, у тым ліку рэкламная дзейнасць, у сродках масавай інфармацыі, Інтэрнэце. Што датычыцца іміджавага забеспячэння, то Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэта сфера адказнасці Мінскага гарвыканкама. "Я не патрабую, і наадварот, катэгарычна супраць таго, каб мы бяздумна трацілі грошы, на кожны дом чаплялі плакаты, сцягі і г.д. Усё павінна быць стыльна, прыгожа, зручна і там, дзе патрэбна", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі