Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Jul 2014

Урачыстае адкрыццё XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца сёння

XXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"10 ліпеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія адкрыцця XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фестывалі чакаецца ўдзел прадстаўнікоў 29 краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Даніі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кітая, Кубы, Латвіі, Літвы, Македоніі, Мексікі (упершыню), Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, ЗША, Узбекістана, Украіны, Харватыі, Швецыі, Эстоніі.

XХIII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2014" прадставіць 21 канкурсант з 21 краіны (старшыня журы - заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, кампазітар, прадзюсар Кім Брэйтбург); ХII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс сабраў 21 удзельніка з 18 краін (старшыня журы - заслужаная артыстка Беларусі спявачка Ірына Дарафеева).

Усяго на галоўнай пляцоўцы "Славянскага базару" ў час міжнароднага форуму адбудзецца 19 канцэртаў. На працягу дзевяці фестывальных дзён (8-16 ліпеня) тут чакаюць больш як 90 тыс. гледачоў.

У цэлым на 14 фестывальных пляцоўках пройдзе амаль 80 мерапрыемстваў. У тым ліку ў канцэртнай зале "Віцебск" - 12; у Віцебскай абласной філармоніі - 9; на сцэне тэатра імя Якуба Коласа, які стане асноўнай пляцоўкай праекта "Тэатральныя сустрэчы", будзе прадстаўлена 5 спектакляў. Такая ж колькасць пастановак плануецца ў новым фестывальным праекце "Лялечны квартал" у тэатры "Лялька". У Доме кіно адбудзецца 3 кінапаказы. Плошча Перамогі стане асноўнай пляцоўкай традыцыйнага на фестывалі Дня моладзі: БРСМ арганізуе тут 5 мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі