Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2013

Унікальнае выданне "Беларусы Масквы. XVII стагоддзе" прэзентавалі на Маскоўскім кніжным форуме

14 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі Беларусі прадставіла на 16-й выстаўцы-кірмашы "Кнігі Расіі" вынік свайго супрацоўніцтва з урадам Масквы. Гэта ўнікальнае выданне "Беларусы Масквы. XVII стагоддзе", прэзентацыя якога адбылася 14 сакавіка на Маскоўскім кніжным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Багата ілюстраваны важкі фаліянт, выпушчаны выдавецтвам "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" пры фінансавай падтрымцы ўрада Масквы, расказвае аб агульнай культурнай спадчыне. Кніга з'яўляецца наглядным доказам таго, што ў XVII стагоддзі будавалі Маскву не толькі заходнія архітэктары, але і многія беларускія майстры: мастакі, збройнікі, сярэбранікі, якія стваралі іканастасы, распісвалі храмы.

Як расказала карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, дамоўленасць аб рэалізацыі гэтага праекта была дасягнута восенню мінулага года на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Праз паўгода праект увасобіўся ў канкрэтныя вынікі. Урэшце, кніга "Беларусы Масквы. XVII стагоддзе" стала не першым вопытам супрацоўніцтва Міністэрства інфармацыі Беларусі і ўрада Масквы. Пілотным праектам, ажыццёўленым да 65-годзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, было выданне "Беларусь-Масква: Энцыклапедыя Перамогі". Затым сумесна была выпушчана кніга "Жывая вера. Ветка", прысвечаная стараверскай культуры ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, наступным сумесным праектам у рамках выдавецкай праграмы ўрада Масквы стане "Кніжная культура Веткі", дамоўленасць аб чым ужо дасягнута. "Калі мы зрабілі кнігу "Жывая вера. Ветка" і паказалі той вялікі захаваны матэрыял па кніжнай культуры Веткі, было вырашана выдаць другі том, - расказала першы намеснік міністра. - Мы атрымалі падтрымку з боку Дэпартамента СМІ і рэкламы горада Масквы, і я лічу, што "Кніжная культура Веткі" стане дастойным прадаўжэннем нашага супрацоўніцтва".

Ёсць у гэтага супрацоўніцтва і іншыя перспектыўныя планы. Лілія Ананіч паведаміла, што ўжо вядзецца прапрацоўка ідэі выдання да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне кнігі "Ад Парада Надзеі да Парада Перамогі".

Першы намеснік міністра адзначыла, што такі фармат супрацоўніцтва з урадам Масквы мае некалькі плюсоў. Па-першае, беларускі бок атрымлівае фінансавую падтрымку для рэалізацыі буйных выдавецкіх праектаў. Па-другое, палавіна тыражу кніг паступае ў Беларусь, а другая палавіна - мэтава размяркоўваецца ў бібліятэкі Масквы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі