Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Sep 2012

У.Макей прыме ўдзел у агульнапалітычнай дыскусіі на сесіі Генасамблеі ААН

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у агульнапалітычнай дыскусіі на 67-й сесіі Генасамблеі ААН, якая пройдзе з 25 верасня па 1 кастрычніка 2012 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей выступіць перад удзельнікамі сегмента высокага ўзроўню з выкладаннем пазіцый Беларусі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, запланавана правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч з міністрамі замежных спраў іншых дзяржаў для абмеркавання пытанняў развіцця двухбаковых адносін.

Агульнапалітычная дыскусія традыцыйная для работы гэтага органа ААН і праходзіць з удзелам кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і знешнепалітычных ведамстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі