У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Май 2014

Уладзімір Пракапцоў плануе стварыць серыю карцін пра Віцебск

Уладзімір Пракапцоў, карціна "Мой Віцебск"20 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў прывёз у Віцебск незавершаную работу "Мой Віцебск". Карціна будзе экспанавацца на аўтарскай выстаўцы "Струны прасторы і часу", адкрыццё якой адбудзецца сёння ў Віцебскай абласной бібліятэцы. Як растлумачыў журналістам Уладзімір Пракапцоў, ён плануе стварыць серыю работ пра Віцебск, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Віцебск Уладзімір Пракапцоў прыехаў напярэдадні вечарам, каб нанесці на палатно завяршальныя мазкі. Перформанс адбыўся ў гістарычнай частцы горада, каля сцен Ратушы. "Ратуша - галоўны элемент горада, і яна прадстаўлена на гэтай рабоце. Уся астатняя кампазіцыя прыдумана. Тут начны Віцебск з жылымі дамамі, храмам, каштанам, які цвіце. І я тут як мастак у капелюшы са свечкамі", - сказаў Уладзімір Пракапцоў, падкрэсліўшы, што пасля завяршэння выстаўкі карціна разам з усёй экспазіцыяй вернецца ў Мінск, дзе будзе канчаткова дамалявана, а потым мастак плануе падарыць яе Віцебску.

Уладзімір Пракапцоў, карціна "Мой Віцебск"Вячэрні перформанс прайшоў пры жывым інтарэсе і ўдзеле гараджан. Жадаючыя нават змаглі пакінуць свае штрыхі на палатне.

"Мой Віцебск" - другая карціна, якую Уладзімір Пракапцоў прысвячае гораду сваёй студэнцкай маладосці. У 2010 годзе ў абласным цэнтры адбылася прэзентацыя работы "Віцебскія сны пра Парыж", напісанай па матывах Шагала. "У Шагала прагулка з Бэлай над Віцебскам, а я з музай на Месяцы над Віцебскам і Парыжам адначасова. Гэта карціна цяпер знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі", - адзначыў мастак і дадаў, што ў планах стварэнне трэцяй работы аб горадзе мастакоў. "Я называю Віцебск беларускім Парыжам. У гады маёй вучобы на мастацка-графічным факультэце студэнты марылі стаць вядомымі мастакамі, як Марк Шагал. Была іншая аўра. У 70-х гадах тут быў сапраўдны рэнесанс: тварыў Гумен, у тэатры ставілі Караткевіча. І гэта пакінула свой адбітак. Віцебск даў не толькі прафесійную падрыхтоўку, але і глыбокае, шырокае ўяўленне пра мастацтва, пра жыццё", - падзяліўся Уладзімір Пракапцоў.

Уладзімір Пракапцоў, карціна "Мой Віцебск"У Віцебскай абласной бібліятэцы мастак прадставіць серыю з 23 работ, прысвечаную жыццёваму юбілею і 15-годдзю дырэктарскай дзейнасці. "Гэта мая творчая справаздача і абысці ўвагай Віцебск я не мог", - сказаў мастак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс