Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2012

У Вене з удзелам Беларусі падпісана пагадненне аб новай групе краін МВФ

12 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь прыняла ўдзел у падпісанні Пагаднення аб групе краін МВФ (Цэнтральна- і Усходнееўрапейская група), якое 11 ліпеня адбылося ў Вене. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Аўстрыі.

У дыпламатычнай місіі адзначылі, што ў сувязі з рэарганізацыяй так званай Бельгійскай групы Міжнароднага валютнага фонду пры ўдзеле Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра адбылася цырымонія падпісання Пагаднення аб групе краін МВФ (Цэнтральна- і Усходнееўрапейская група), у склад якой увайшла Рэспубліка Беларусь.

У гэту групу акрамя Беларусі ўвайшлі Аўстрыя, Чэхія, Венгрыя, Славакія, Славенія, Турцыя, а таксама Косава.

У цырымоніі падпісання Пагаднення прыняла ўдзел афіцыйная беларуская дэлегацыя ў складзе старшыні праўлення Нацыянальнага банка, кіраўніка МВФ ад Рэспублікі Беларусь Надзеі Ермаковай і першага намесніка міністра фінансаў, намесніка кіраўніка МВФ ад нашай краіны Уладзіміра Амарына.

У час візіту ў Вену члены беларускай дэлегацыі правялі таксама шэраг двухбаковых перагавораў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі