Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Oct 2013

У СНД Годам турызму аб'яўлены 2014 год і Годам ветэранаў ВАВ - 2015-ы

25 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У СНД Годам турызму аб'яўлены 2014 год і Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны - 2015-ы. Рашэнне аб гэтым было прынята сёння ўдзельнікамі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі таксама рашэнне аб адзінай юбілейнай узнагародзе да 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў 1945 годзе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі з глыбокай павагай ставяцца да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Радзімы. Ён звярнуў увагу на тое, што ў год беларускага старшынства праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы да святкавання 70-й гадавіны Вялікай Перамогі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Украіна, якая прымае эстафету старшынства ў СНД, на працягу наступнага года таксама ўдзеліць гэтаму напрамку сур'ёзную ўвагу.

Гаворачы аб аб'яўленым у 2014 годзе Годзе турызму ў СНД, Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што прыцягненне дадатковай увагі да турыстычнага патэнцыялу краін Садружнасці будзе садзейнічаць умацаванню іміджу СНД у свеце, а таксама пашырэнню кантактаў паміж грамадзянамі.

На пашырэнне культурнага супрацоўніцтва на прасторы СНД накіравана прынятае кіраўнікамі дзяржаў рашэнне аб рэалізацыі ў 2014 годзе Міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці". У 2014 годзе імі будуць гарады Алматы ў Казахстане і Ош у Кыргызстане.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў калегам за візіт у Мінск і выказаў надзею на тое, што ў хуткім часе ўбачыць іх зноў у час правядзення ў беларускай сталіцы чэмпіянату свету па хакею ў маі 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі