13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бялградзе ў Югаслаўскай кінатэцы да 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй адкрыліся Дні беларускага кіно і фотавыстаўка БЕЛТА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Сербіі.
Дні беларускага кіно пачаліся з паказу фільмаў "Ронда-капрычыёза" і "Сляды апосталаў". На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік міністра замежных спраў Сербіі, дэпутаты парламента Сербіі, паслы і дыпламаты іншых краін, ганаровыя консулы Беларусі ў Сербіі, генеральны сакратар Акадэміі навук і мастацтваў Сербіі, экс-прэзідэнт і экс-міністры замежных спраў Югаславіі, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў культуры і інфармацыі, унутраных спраў і іншыя службовыя асобы. У час Дзён беларускага кіно сербская публіка зможа ўбачыць 10 мастацкіх і анімацыйных беларускіх кінастужак.
Выстаўку Беларускага тэлеграфнага агенцтва прадставіў намеснік гендырэктара БЕЛТА Ігар Луцкі. Экспазіцыя прысвечана гісторыі развіцця адносін паміж краінамі і сучаснай Беларусі.
У пасольстве дадалі, што ў Рускім цэнтры навукі і культуры ў Бялградзе сёння таксама адкрылася выстаўка беларускага мастака Уладзіміра Цэслера, а 15 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Сербіі выпусціць у абарачэнне паштовы блок "20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй".
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|